Фота з архіва
28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўтамабільны рынак у Беларусі ў 2025 годзе вырас на 14 працэнтаў - да 158,7 тыс. аўто. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі "Падвядзенне вынікаў работы аўтамабільнай галіны Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе. Узнагароджанне пераможцаў конкурсу "Аўтамабіль года" дырэктар УП "БАА-Кансалт" Дзмітрый Ярота, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адбыўся масавы пераход ад імпарту юрыдычных асоб да ўвозу фізічнымі асобамі. Сегмент "чыстых электрычак" вырас на 181 працэнт. Доля электрамабіляў сярод новых аўто павялічылася больш як у два разы і дасягнула 23 працэнтаў.

Дзмітрый Ярота растлумачыў, што агульны рынак - усе аўтамабілі, пастаўленыя на ўлік у Рэспубліцы Беларусь: тыя, якія прадаваліся юрыдычнымі асобамі і былі ўвезены фізічнымі асобамі.
Брэнд Belgee (22,83 тыс.) стаў лідарам продажаў, на яго прыпала каля 30 працэнтаў рынку новых аўто. Таксама ў топ-15 увайшлі Lada (10,44 тыс.), Geely (9,03 тыс.), BYD (6,61 тыс.), Dongfeng (5,04 тыс.), Voyah (2,53 тыс.), Deepal (2,26 тыс.), Li Аuto (2,23 тыс.), Nissan (1,38 тыс.), BMW (1,23 тыс.), Chevrolet (1,04 тыс.), FAW (0,93 тыс.), Haval (0,76 тыс.), Mazda (0,56 тыс.), Zeekr (0,56 тыс.). Што датычыцца мадэлей, то часцей за ўсё аўтамабілісты куплялі Belgee X50 (11,38 тыс.), Belgee S50 (6,27 тыс.), Belgee X70 (4,84 тыс.).
Дзмітрый Ярота адзначыў, што калі раней Беларуская аўтамабільная асацыяцыя публікавала даныя аб рэалізацыі аўтамабіляў дылерамі БАА, то цяпер яны ўключаюць звесткі аб тэндэнцыях на рынку ў цэлым.

"Фізічныя асобы ўвезлі і паставілі на ўлік каля 100 тыс. адзінак аўтатранспарту, юрыдычныя асобы - 31,4 тыс. аўтамашын. Каля 29 тыс. аўтамабіляў выпушчаны з завода "Белджы", прададзены і пастаўлены на ўлік. Менавіта фізічныя асобы далі максімальны прырост да папярэдняга года - плюс 19 працэнтаў", - растлумачыў Дзмітрый Ярота, дадаўшы, што таксама прырост паказаў айчынны вытворца, тады як юрыдычныя асобы па аб'ёмах продажаў засталіся прыкладна на ўзроўні мінулага года.
У разрэзе тыпаў рухавіка прыярытэт па-ранейшаму аддаваўся аўтамабілям з рухавікамі ўнутранага згарання (82 працэнты ад агульнай колькасці, або 130,4 тыс.). Гібрыдаў увезена і пастаўлена на ўлік 8,5 тыс., электрамабіляў - каля 20 тыс. Рост рынку адбыўся ў асноўным за кошт класа NЕV (электрамабілі і гібрыды).

Змянілася і структура рынку. Доля новых аўто (узростам да 2 гадоў) за год вырасла з 41 працэнта да 47 працэнтаў. На 31 працэнт у цэлым павялічыўся рынак новых аўтамабіляў.

Паводле слоў дырэктара УП "БАА-Кансалт", часцей за ўсё новыя аўтамабілі імпартаваліся юрыдычнымі асобамі з Кітая (62 працэнты), Расіі (35 працэнтаў), Германіі (1,3 працэнта). У мінулым годзе ў лідарах была тэхніка, якую ўвозілі з РФ.-0-
Фота Яраслава Зарэцкага