Фота ДВА "Белэнерга"
28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Энергетыкі прадаўжаюць аднаўляць электразабеспячэнне ў 39 населеных пунктах краіны, якія пацярпелі ад непагоды. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ДВА "Белэнерга".
"Па стане на 11.00 работы прадаўжаюцца ў 39 населеных пунктах краіны. Найбольшая колькасць пашкоджанняў зафіксавана ў Мінскай вобласці", - расказалі ў "Белэнерга".
Бесперапынна працуюць над аднаўленнем электразабеспячэння 52 брыгады. Прыцягнута 69 адзінак тэхнікі. Задзейнічаны чатыры перасовачныя дызель-генератарныя ўстаноўкі.
"Спецыялісты працуюць над аднаўленнем участкаў паветраных ліній электраперадачы напружаннем 110 кВ, 35 кВ и 10 кВ, а таксама выконваюцца больш як 30 заявак спажыўцоў па сетцы 0,4 кВ", - удакладнілі ў дзяржаўным вытворчым аб'яднанні.
Энергетыкі прадаўжаюць працаваць, каб у самыя кароткія тэрміны вярнуць электразабеспячэнне ў дамы грамадзян і мінімізаваць час адключэнняў. "У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я, якія прывялі да перабояў у электразабеспячэнні, брыгады энергетыкаў працуюць у кругласутачным рэжыме", - дадалі ў "Белэнерга".-0-