Янік Сінер. Скрыншот відэа ausopen.com
28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Італьянскі тэнісіст Янік Сінер стаў апошнім удзельнікам паўфінальнай стадыі адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У заключным паядынку 1/4 фіналу пераможца двух апошніх Australian Open абыграў амерыканца Бэна Шэлтана - 6:3, 6:4, 6:4. У паўфінале 30 студзеня Янік Сінер сустрэнецца з дзесяціразовым трыумфатарам аўстралійскага чэмпіянату сербам Новакам Джокавічам. У другім матчы за выхад у фінал лідар сусветнага рэйтынгу іспанец Карлас Алькарас будзе сапернічаць з прадстаўніком Германіі Аляксандрам Зверавым. У вырашальным паядынку папярэдняга Australian Open Сінер абыграў Зверава.
Жаночыя паўфінальныя матчы адбудуцца 29 студзеня. Першая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка згуляе з украінкай Элінай Світолінай, якая займае 12-е месца ў рэйтынгу WTA. У другім паўфінальным паядынку прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна сустрэнецца з амерыканскай тэнісісткай Джэсікай Пегулай.
Жаночы фінал першага ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" пройдзе ў Мельбурне 31 студзеня, а мужчыны паспрачаюцца за чэмпіёнскі тытул 1 лютага.-0-