Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 снежня 2025, 16:18

Лазоўскі выйграў мас-старт на другім этапе Кубка Садружнасці 

Дзмітрый Лазоўскі. Фота Мінспорту
Дзмітрый Лазоўскі. Фота Мінспорту
5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Дзмітрый Лазоўскі атрымаў перамогу ў мужчынскім мас-старце на другім этапе Кубка Садружнасці па біятлоне ў Ханты-Мансійску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На старт гонкі выйшла лепшая трыццатка агульнага заліку турніру. Пасля трэцяга агнявога рубяжа ўтварыўся квартэт лідараў, у якім былі нашы Антон Смольскі і Дзмітрый Лазоўскі. На заключнай стральбе Смольскі дапусціў адразу дзве памылкі, Лазоўскі абмежаваўся адным промахам і са штрафнога круга адыходзіў другім. На апошніх метрах дыстанцыі Дзмітрый аказаўся самым хуткім і фінішаваў першым, апярэдзіўшы расіяніна Аляксандра Корнева на дзве секунды.

Тройку лепшых замкнуў Аляксандр Паварніцын, бронзавы прызёр спрынту Смольскі ў выніку заняў дзявятае месца. Што датычыцца рэзультатаў іншых беларусаў, то Мікіта Лобастаў стаў 21-м, Максім Варабей - 23-і, Аляксандр Галяк - 26-ы, Павел Бялько - 29-ы. 

Раней 5 снежня ў гэтай жа дысціпліне ў жанчын шостай стала Дзінара Смольская. Праграму другога этапу Кубка Садружнасці па біятлоне ў Ханты-Мансійску завершыць змешаная эастафета, якая пачнецца заўтра ў 12.30 па мінскім часе.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі