Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 студзеня 2019, 18:25

Футбалісты БАТЭ адправіліся на збор у Турцыю

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіёны Беларусі футбалісты барысаўскага БАТЭ сёння адправіліся на першы перадсезонны вучэбна-трэніровачны збор у турэцкі Белек, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе барысаўчан.

На першым этапе падрыхтоўкі каманда Аляксея Багі правядзе тры кантрольныя матчы: 29 студзеня - з клубам "Сувон Самсунг Блюўінгз" (Рэспубліка Карэя), 3 лютага - з аўстрыйскім "Вольфсбергерам", 6 лютага - з сербскай "Вайводзінай" з Нові-Сада.

Новы сезон футбалісты БАТЭ пачнуць матчамі 1/16 фіналу Лігі Еўропы з англійскім "Арсеналам". Першая сустрэча адбудзецца 14 лютага ў Барысаве, а 21 лютага ў Лондане пройдзе паядынак у адказ за выхад у 1/8 фіналу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі