4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіёны Беларусі футбалісты барысаўскага БАТЭ пацярпелі другое паражэнне на трэніровачным зборы ў турэцкім Белеку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У нядзельным спарынгу з аўстрыйскім "Вольфсбергерам" барысаўчане выйшлі наперад на 16-й мінуце пасля дакладнага ўдару Яўгена Бярозкіна. Аднак утрымаць пераможны рэзультат падапечныя Аляксея Багі не змаглі, прапусціўшы два мячы ў другой палавіне сустрэчы. У першым кантрольным матчы футбалісты БАТЭ ўступілі "Сувону" з Рэспублікі Карэя з лікам 0:2.
Заключны спарынг барысаўчане правядуць 6 лютага супраць сербскай "Вайводзіны" з Нові Сада.-0-