Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 лістапада 2025, 09:13

Воблачнае, месцамі з ападкамі надвор'е чакаецца ў Беларусі 22 лістапада 

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі сёння будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Пераважна па паўднёва-ўсходняй палавіне чакаюцца ападкі (дождж, мокры снег, снег), у асобных раёнах - слабы галалёд. Месцамі магчымы слабы туман, на асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 3-8 м/с.

Тэмпература паветра днём будзе ад нуля да плюс 5.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі