Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 кастрычніка 2025, 09:00

Вальфовіч расказаў, як у Беларусі развіваецца антыдронавая абарона

Фота з архіва
Фота з архіва
20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі праводзіцца комплексная работа па абароне ад дронаў. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Вальфовіч расказаў, што ў Беларусі на пастаяннай аснове ўдасканальваецца так званая антыдронавая абарона. Адпаведныя рэкамендацыі даюцца і прадпрыемствам.

"Яна комплексная - антыдронавая абарона. Гэта не проста паставіць нейкі прыбор. Гэта і розныя інжынерныя збудаванні (маскіровачныя сеткі, ахоўныя сеткі, тросавыя збудаванні, экраны для процідзеяння электрамагнітным хвалям, інфрачырвонаму выпрамяненню), і непасрэдна самі прыборы радыёэлектроннай барацьбы, і комплекс мер па лініі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і іншых службаў", - расказаў дзяржсакратар Савета бяспекі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі