5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 6 студзеня аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У панядзелак будзе воблачна з праясненнямі. Уначы чакаецца месцамі снег. Раніцай і ўдзень у многіх раёнах ападкі: снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. На асобных участках дарог галалёдзіца. Раніцай і ўдзень па паўднёва-заходняй палове галалёд, на дарогах галалёдзіца.
Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, удзень месцамі парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад мінус 4 да мінус 10, максімальная ўдзень ад мінус 5 па паўночным усходзе да плюс 4 градусаў па паўднёвым захадзе.-0-