27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 28 лістапада будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па поўначы чакаецца невялікі снег, мокры снег. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. У начны і ранішні час месцамі магчымы туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. Днём будзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў.-0-