Фота з архіва
8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі ў Беларусі чакаць першых адчувальных зімовых маразоў, расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Рабочыя будні беларусаў пройдуць на фоне няўстойлівага, але пры гэтым не па сезоне цёплага надвор'я. Пасля перыяду антыцыкланальнага зацішша ў пачатку снежня на гэтым тыдні атмасферу дэстабілізуюць франтальныя раздзелы, якія абумовяць не толькі ападкі, але і парывісты вецер. Аднак ужо ў гэтыя выхадныя кіраванне працэсамі надвор'я зноў пяройдзе ў рукі вобласці павышанага атмасфернага ціску, а значыць, аблокаў і ападкаў стане менш, але, разам з тым, пры праясненнях могуць ударыць першыя адчувальныя зімовыя маразы. Так, на бягучым рабочым тыдні (9-12 снежня) тэрыторыя нашай краіны будзе знаходзіцца ў цыркуляцыі атлантычных цыклонаў. У выніку чаго франтальныя раздзелы, якія ідуць з Заходняй Еўропы, прынясуць новыя порцыі ападкаў рознай фазы (дождж, мокры снег, снег) і інтэнсіўнасці ў большасць раёнаў рэспублікі. Пры гэтым днём 9 снежня (аўторак) месцамі дажджы будуць дасягаць моцных крытэрыяў. У дзённы час 12 снежня (пятніца) у асобных раёнах краіны не выключана ўзмацненне ветру з парывамі 15-18 м/с. Разам з тым пры адвекцыі цёплага паветра захаваецца павышаны тэмпературны рэжым з начнымі мінімумамі ад мінус 3 да плюс 8 і дзённымі максімумамі ад нуля да плюс 10 градусаў", - расказалі ў Белгідрамеце.
У аўторак, 9 снежня, ноччу пераважна па заходняй палове, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі (дождж, мокры снег, снег). У дзённы час месцамі пройдуць моцныя дажджы. У асобных раёнах магчымы слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, па захадзе - да плюс 6. Днём будзе ад нуля на ўсходзе да плюс 9 градусаў на захадзе.

У сераду, 10 снежня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, ноччу па паўднёвым усходзе з мокрым снегам. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман, па ўсходзе - слабы галалёд. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў. Днём будзе 2-8 градусаў цяпла, на захадзе ноччу - плюс 6-7, днём - 9-10 градусаў вышэй за нуль.
У чацвер, 11 снежня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу складзе 1-8 градусаў цяпла, днём - плюс 3-10.
У пятніцу, 12 снежня, на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Днём у асобных раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-18 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, днём месцамі - да плюс 9.

"У гэтыя выхадныя (13-14 снежня) уплыў франтальных раздзелаў аслабне, фон атмасфернага ціску пачне расці, а ападкі стануць менш інтэнсіўнымі і прымуць лакальны характар. Аднак у выніку паступлення паветраных мас паўночных шырот тэмпературны фон панізіцца, і калі на працягу сутак 13 снежня (субота) будзе знаходзіцца ў межах ад мінус 6 градусаў па паўночным усходзе да плюс 5 градусаў па паўднёвым захадзе, то 14 лістапада (нядзеля) ноччу ўжо складзе 1-8 градусаў марозу, па паўночным усходзе пры праясненнях тэмператара паветра панізіцца да мінус 12, а днём будзе вагацца ад слабага мінуса да слабага плюса. Пры ваганнях тэмпературнага фону месцамі будуць адзначацца слабыя туманы і галалёдныя з'явы. Пахаладае", - падзяліліся прагнозам сіноптыкі.
У суботу, 13 снежня, ноччу месцамі па краіне чакаюцца невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), днём будзе пераважна без ападкаў. У асобных раёнах магчымы слабыя туман і галалёд, на дарогах - галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 6 градусаў па паўночным усходзе да плюс 5 градусаў па паўднёвым захадзе.
У нядзелю, 14 снежня, ноччу будзе пераважна без ападкаў, днём месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, па захадзе з дажджом). У асобных раёнах магчымы слабыя туман і галалёд, на дарогах - галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 1-8 градусаў марозу, па паўночным усходзе пры праясненнях - да мінус 12. Днём будзе ад мінус 5 градусаў па паўночным усходзе да плюс 3 градусаў па захадзе.-0-