12 кастрычніка, Маладзечна /Кар. БЕЛТА/. Другі дзень "Марафону адзінства" праходзіць у Маладзечне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў фае чыгуначнага вакзала была прадстаўлена фотавыстава БЕЛТА "Беларусь. Узлёт". Выстава ўпершыню прадэманстравана на публіцы. Тут таксама адбылася "Знакавая сустрэча". Госці і жыхары горада змаглі паразмаўляць з касманаўтам, Героем Беларусі Марынай Васілеўскай і касманаўтам, ураджэнцам Беларусі, Героем Расіі Алегам Навіцкім. Таксама на "Знакавай сустрэчы" ў Маладзечне прысутнічалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін і папулярны радыёвядучы Вадзім Шэпет.-0-