Сцяг Пятніца, 13 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 лютага 2026, 17:02

Лукашэвіч: Беларусь разглядае Паўднёва-Усходнюю Азію як важнейшы рэгіён па пашырэнні эканамічных інтарэсаў

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Лукашэвіч 4 лютага прыняў удзел у семінары "Беларусь і Паўднёва-Усходняя Азія ў пошуках новых перспектыў супрацоўніцтва", арганізаваным Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства.

Сяргей Лукашэвіч адзначыў, што Беларусь разглядае Паўднёва-Усходнюю Азію як адзін з найбольш важных рэгіёнаў свету з пункту гледжання пашырэння нашых палітычных і эканамічных інтарэсаў.

На семінары было адзначана, што развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з дзяржавамі гэтай часткі свету, у тым ліку па міжпарламенцкай лініі, з'яўляецца адным з прыярытэтаў знешняй палітыкі Беларусі.

У мерапрыемстве таксама прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Інданезіі, пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры АСЕАН Раман Раманоўскі.-0-
Фота Віталя Піваварчыка
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі