Навіны сюжэта
""Марафон адзінства" ў Беларусі "
5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Журналісты дзяліліся матэрыяламі, ежай, вадой, дапамагалі і падтрымлівалі адзін аднаго як маглі. Аб тым, як "Марафон адзінства" аб'яднаў журналістаў, блогераў, людзей з розных гарадоў і чаму так шмат гаворыцца аб працягу акцыі, яе арганізатары расказалі ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".
Арганізатары адзначылі, што пасля завяршэння акцыі паступаюць пытанні аб працягу "Марафону адзінства", які пакінуў шмат уражанняў і эмоцый, аб'яднаўшы прадстаўнікоў розных сфер, узростаў і прафесій. Адказваючы на пытанне, чаму акцыя так кранула беларусаў, кіраўнік рабочай групы па арганізацыі і правядзенні "Марафону адзінства" Ганна Лукашэнка адзначыла, што арганізатары заўсёды адгукаліся на запыты людзей, вельмі многія ініцыятывы, якія ішлі ад рэгіёнаў былі падтрыманы. Сумесная работа, праекты аб'ядноўвалі людзей і гарады.
Рэгіёны таксама звязваліся і ўзаемадзейнічалі паміж сабой, дзяліліся вопытам, банерамі, рол-апамі. "Калі мы прыехалі ў Баранавічы, у адміністрацыі сказалі, што ўжо кансультаваліся з калегамі з Оршы. Ім расказалі пра ўсе арганізацыйныя моманты і нават перадалі некалькі рол-апаў. І ў адказ дэлегацыю з Оршы запрасілі ў госці. У Баранавічы прыязджала і дэлегацыя з Ліды паглядзець, як усё лепш арганізаваць", - прывяла прыклады міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння Ганна Лукашэнка.
І гэта не адзіны прыклад. "Самыя першыя мерапрыемствы, з якіх стартаваў "Марафон", - гэта былі конкурсы малюнкаў, сачыненняў і праектаў. Сутнасць у тым, што мы рэалізавалі ўсе задачы, але паралельна атрымалася вельмі шмат аб'яднальных момантаў, пра якія мы першапачаткова нават і не думалі", - падкрэсліла кіраўнік рабочай групы па арганізацыі і правядзенні акцыі.

"Так і журналісты розных сродкаў масавай інфармацыі працавалі плячо ў плячо ў рытме "Марафону", які асабліва на апошніх этапах быў вельмі жорсткім, і графік быў вельмі насычаны і нават перанасычаны. Яны дзяліліся матэрыяламі, ежай, вадой, шапкамі і г.д. Дапамагалі і падтрымлівалі адзін аднаго як маглі. І мы разумеем, што гэта дружба і падтрымка прадаўжаецца, нягледзячы на тое, што яны працуюць у, здавалася б, канкурырыуючых СМІ", - дадала Ганна Лукашэнка, адзначыўшы высокапрафесійную работу беларускіх медыя.
Прадстаўнік рабочай групы па арганізацыі і правядзенні "Марафону адзінства", дырэктар ТАА "Музычная медыякампанія" Андрэй Гузель адзначыў, што і каманда арганізатараў за час "Марафону" вельмі з'ядналася, усе падтрымлівалі адзін аднаго.
"Для кожнага з нас "Марафон адзінства" - гэта асабісты подзвіг, таму што ўся каманда працавала па 24 гадзіны ў суткі без выхадных, не бачачы сем'яў, блізкіх. Калі спачатку паміж сабой гаварылі пра маральна-валявыя якасці кожнага з нас, то ў сярэдзіне праекта - аб скрытых рэзервах", - адзначыў з усмешкай Андрэй Гузель.
Ён дадаў, што "Марафон" і для арганізатараў стаў часам шматлікіх адкрыццяў. "Цудоўны праект. Вельмі шмат для сябе адкрылі. Асабіста я адзначыў для сябе такі напрамак, як беларускія блогеры. У цэлым колькасць падпісчыкаў у блогераў, якія ўдзельнічалі ў "Марафоне адзінства", - 39 млн. Зразумела, што недзе былі перакрыжаваныя аўдыторыі, але гэта значныя лічбы. Больш за 82 млн праглядаў кантэнту ў блогераў было ў сацыяльных сетках. Па Мінску ахопы ў нас былі каля 16 млн праглядаў па мерапрыемствах сталіцы", - прывёў даныя дырэктар ТАА "Музычная медыякампанія".
Таксама, на думку Андрэя Гузеля, блогеры сталі новай інфасілай, якая з'явілася ў інфармацыйнай прасторы краіны, у інтэрнэце. "Здорава, што ўся гэта сіла і моц - на карысць стварэння, каб у нашай краіне ўсё было добра".
Як падкрэслілі ў ходзе размовы спікеры праекта, удзел блогераў у "Марафоне адзінства" стаў адной з адметнасцей гэтай акцыі, у двухбаковым парадку гэта была "вельмі сумленная і шчырая гісторыя".
Ганна Лукашэнка абазначыла, што першапачаткова не прадугледжвалі такога шырокага ўдзелу блогераў. "Мы іх запрасілі, і гэта была новая форма сумеснай работы. Пры гэтым не абмяжоўвалі блогераў у колькасці мерапрыемстваў. Так, яны абавязкова ўдзельнічалі ў экскурсіях на прадпрыемствы, а далей самі выбіралі па графіку "Марафону" ўсё, што хацелі", - расказала яна.
Дзякуючы блогерам, іх сумесным праектам, у прыватнасці, да "Марафону" была прыцягнута новая аўдыторыя, падрастаючае пакаленне - ад шасці гадоў і старэйшыя. Хлопчыкі і дзяўчынкі паглыбляліся ў атмасферу адзінства, даведваліся аб атрыбутыках акцыі і ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, на якіх спікеры абмяркоўвалі сур'ёзныя тэмы.
Арганізатары адзначылі, што даволі часта блогеры выбіралі для наведвання "Знакавыя сустрэчы". І гэты факт не застаўся не заўважаным іх юнымі прыхільнікамі. "У адным з гарадоў, у Лідзе, з пляцоўкі на другім паверсе дзеці ўбачылі ў зале блогераў. Паступова дзяцей станавілася ўсё больш. Трэба аддаць належнае: у Беларусі вельмі выхаваныя дзеці, і ніхто не перашкаджаў "Знакавай сустрэчы", на якой абмяркоўвалі сур'ёзныя рэчы. Яны ціхенька стараліся падаць блогерам нейкія знакі ручкамі, але не перашкаджалі даросламу мерапрыемству. Сабралася каля 100 дзетак. Мы дапамаглі арганізаваць сустрэчу з блогерамі, якія згадзіліся пафатаграфавацца з хлопчыкамі і дзяўчынкамі. Усе сустрэліся, сфатаграфаваліся і былі шчаслівыя", - засяродзіла ўвагу Ганна Лукашэнка на адсутнасці фармалізму ў арганізацыі мерапрыемства.
Праявілі блогеры і свой творчы патэнцыял. "(У нейкі момант. - Заўвага БЕЛТА) па адчуваннях мы зразумелі, што ў некаторых гарадах трэба прадоўжыць канцэртную гісторыю яшчэ і на адкрытай пляцоўцы на вуліцы. Так, напрыклад, у Мазыры крыху раней быў канцэрт "Час выбраў нас". І мы дамовіліся з блогерамі і маладымі артыстамі парадаваць моладзь са сцэны на вуліцы. Усе нас падтрымалі, згадзіліся. І мы ўдзячны за гэта. Потым яшчэ некалькі разоў паўтарылі гэты фармат: у Гродне і ў Мінску быў такі канцэрт. З вялікім задавальненнем усе адгукаліся. І ў Гродне 15 тыс. чалавек сабралася на адкрытай пляцоўцы, нягледзячы на халаднаватае надвор'е", - нагадала кіраўнік рабочай групы па арганізацыі і правядзенні акцыі.
Таксама з удзелам блогераў прайшла дабрачынная акцыя. "Напярэдадні Новага года ў Мазыры мы наведалі дзіцячы дом - адзін з нямногіх у краіне ў традыцыйным фармаце. Цудоўнае кіраўніцтва ва ўстанове. Была вельмі цёплая атмасфера. Калі мы адыходзілі адтуль, нам сказалі, што ў краіне стала больш шчаслівых дзяцей. Гэта было вельмі прыемна. Блогеры ўключыліся, яны расчуліліся, некаторыя плакалі нават. Гэта было вельмі душэўнае і добрае мерапрыемства", - падкрэсліла Ганна Лукашэнка.
У "Марафону адзінства" склалася гісторыя, ад якой выйгралі ўсе. "Вядома, у першую чаргу мы везлі свята людзям, ішлі ім насустрач туды, дзе нас не чакалі ўбачыць. Гэты падыход рэалізавалі і на выставах, прадстаўляючы іх у нетрадыцыйных месцах. І выстава БЕЛТА, напэўна, ніколі так шмат не выстаўлялася на вакзалах, у гандлёвых цэнтрах і інш. А гэта ж якраз тыя месцы, куды людзі ідуць. І ў нас ёсць хвілінка спыніцца і паглядзець. Так выстава "Узлёт" карысталася вялізнай папулярнасцю. Нават апошнія наведвальнікі гандлёвага цэнтра перад закрыццём незалежна ад узросту хадзілі, разглядалі, параўноўвалі, абмяркоўвалі. Яна сапраўды кранула - гэта вельмі ўдачная выстава. У кожным рэгіёне мы прыйшлі ў нестандартныя месцы, дзе, магчыма, ніколі б не ўбачылі Вялікі тэатр або тыя ж майстар-класы Прэзідэнцкага аркестра. Па водгуку разумеем, што гэта ўсё было трэба", - акцэнтавала ўвагу кіраўнік рабочай групы.
"На самай справе "Марафон адзінства" вырашыў вельмі шмат задач, якія першапачаткова і не ставіліся, але з'явіліся аб'яднальным момантам для беларусаў. І да гэтага часу яны захоўваюць у сэрцах цяпло і жаданне гаварыць аб "Марафоне". Чакаюць яго працягу, таму што кожны ўклаў часцінку душы і ніхто не быў абыякавым. А атрымаўшы добрыя і цёплыя эмоцыі, іх хочацца паўтарыць. Напэўна, таму так шмат гаворыцца аб працягу", - выказала меркаванне Ганна Лукашэнка. Яна адзначыла, што акцыі такога фармату, магчыма, будуць рэалізаваны ў краіне ў перспектыве, таму што такі запыт існуе, перш за ўсё ад насельніцтва.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.