Сцяг Пятніца, 6 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 лютага 2026, 13:43

Сучаснае ўзбраенне і абарона. Як у Беларусі мадэрнізуюць бранятэхніку, расказаў Вальфовіч

4 лютага, Барысаў /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч расказаў журналістам, як у Беларусі мадэрнізуюць ваенную тэхніку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хачу сказаць, што ў СССР выраблялі тэхніку з вялікім запасам трываласці. У нас тэхніка засталася ў спадчыну ад Беларускай ваеннай акругі, Савецкага Саюза. Некаторыя ўзоры 1986, 1988 года, ёсць і старэйшыя. Але мы бачым, як тэхніка захоўваецца. Я думаю, яна яшчэ гадоў 20 праслужыць. Але, напрыклад, мадэрнізаваць самалёты, якія ўстарэлі, - гэта няправільнае рашэнне. Таму мы набываем новыя самалёты Су-30СМ2, якія адпавядаюць усім сусветным стандартам. А тое, што датычыцца танкаў, бронемашын пяхоты, то яны сапраўды маюць вялікі запас трываласці", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Пры гэтым ён адзначыў, што на ўсіх узорах, якім гэта было неабходна, праведзены рамонтныя работы. "Акрамя таго, практычна на ўсіх узорах танкаў і баявых машын пяхоты комплексы ўзбраення прайшлі пераабсталяванне, перааснашчэнне і мадэрнізацыю. Напрыклад, калі раней былі танкі Т-72Б, то цяпер яны ўдасканалены да Т-72Б3. Цалкам мадэрнізаваны іх комплекс узбраення, устаноўлены сучасныя беларускія прыцэлы "Сасна", якія не ўступаюць сусветным аналагам і карыстаюцца попытам за мяжой. Таму наш танк Т-72Б3 нічым не ўступае замежным аналагам", - падкрэсліў дзяржсакратар Савета бяспекі.

Аляксандр Вальфовіч звярнуў увагу на тое, што і броня на тэхніцы зроблена з запасам трываласці і адпавядае ўсім патрабаванням. "Сёння тэхніка, акрамя броні, мае яшчэ і ахоўныя экраны, так званыя "маскі", для процідзеяння беспілотным лятальным апаратам, сродкі радыёэлектроннай барацьбы. На гэтыя пытанні мы таксама звяртаем увагу", - рэзюмаваў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі