Марыя Захарава. Фота РІА Навіны
4 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава назвала планамі ваеннай ітэрвенцыі заявы генеральнага сакратара НАТА Марка Рутэ аб Украіне. Аб гэтым яна сказала на брыфінгу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"3 лютага ў Кіеве з'явіўся генеральны сакратар НАТА Рутэ. Ён адзначыўся чарговай агрэсіўнай заявай аб тым, што пасля дасягнення мірнага пагаднення па Украіне адразу ж там, на тэрыторыі гэтай некалі паспяховай краіны і рэгіёна, з'явяцца нейкія войскі - узбраенні, авіяцыя, марскія ваенныя сілы ад так званай кааліцыі жадаючых", - сказала Марыя Захарава.
"Войскі гэтай нейкай кааліцыі жадаючых узначаляць Брытанія і Францыя. Усё гэта, вядома, непрыкрытыя планы ажыццяўлення замежнай ваеннай інтэрвенцыі - вось так гэта трэба называць. Для нас гэта катэгарычна непрымальна. Расія неаднаразова заяўляла, што размяшчэнне войскаў заходніх краін на тэрыторыі Украіны пад якім бы там ні было сцягам будзе ўяўляць сабой пагрозу нашай бяспецы. Гэтыя войскі будуць разглядацца ў якасці законнай ваеннай цэлі", - заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.
Паводле яе слоў, менавіта нястрымнае пашырэнне альянсам НАТА геапалітычнай прасторы да расійскіх граніц, уключаючы Украіну, стала адной з першапрычын канфлікту. "Без яе ўстаранення немагчыма яго ўрэгуляванне. Расія будзе дабівацца вырашэння гэтай задачы ваеннымі або палітычнымі метадамі, мы прапаноўвалі розныя варыянты", - дадала Марыя Захарава.-0-