Сцяг Пятніца, 6 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 лютага 2026, 13:10

Парывісты вецер, галалёд і да -24°С. Сіноптыкі пра надвор'е на 5 лютага

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парывісты вецер, галалёд і да мінус 24 градусаў будзе ў Беларусі 5 лютага. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па паўднёва-заходняй палове, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе з дажджом). Месцамі будзе галалёд, слабая мяцеліца, слабы туман. На асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 5-10 м/с, днём месцамі парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 6 па паўднёвым захадзе да 24 градусаў марозу па паўночным усходзе. Днём будзе 4-10 градусаў ніжэй за нуль, па паўночным усходзе да мінус 12 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах нуль - мінус 3 градусы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі