Фота з архіва
4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы футбольны сезон у Беларусі адкрыецца матчам за Суперкубак, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Па рашэнні выканкама асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" паядынак за першы трафей сезона паміж чэмпіёнам краіны "МЛ Віцебск" і ўладальнікам Кубка гродзенскім "Нёманам" адбудзецца 28 лютага на полі сталічнага стадыёна "Дынама-Юні". Суперкубак сярод жаночых каманд будзе разыграны 14 сакавіка на арэне ФК "Мінск", у якім гаспадыні сустрэнуцца са сталічным "Дынама-БДУФК".
Матчы стартавага тура 36-га мужчынскага чэмпіянату Беларусі пройдуць 20-22 сакавіка, а завершыцца турнір 29 лістапада. У ім прымуць удзел 16 каманд, якія згуляюць у два кругі - матчы дома і на выездзе.-0-