Сцяг Нядзеля, 16 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 мая 2024, 09:09

Абаронныя ведамствы Беларусі і Егіпта зацікаўлены ва ўзаемным супрацоўніцтве

Фота "Ваяр"
Фота "Ваяр"
23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Егіпет абмеркавалі супрацоўніцтва ў галіне ваеннай адукацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.

Першы намеснік начальніка Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Беларусі Аляксандр Венгура правёў акрэдытацыйную сустрэчу з аташэ па пытаннях абароны Егіпта ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) Ахмедам Махамедам Абдэльазізам Абаэльнагам.

"Бакамі адзначана дадатная дынаміка ў рэалізацыі сумесных мерапрыемстваў па лініі абаронных ведамстваў. Зроблены акцэнт на значным прагрэсе ў супрацоўніцтве ў галіне ваеннай адукацыі і выказана ўпэўненасць у перспектыўнасці гэтага напрамку. Таксама абмеркаваны напрамкі для далейшага ўзаемадзеяння", - заявілі ў Мінабароны.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі