Фота з архіва
20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка падпісаў указ нумар 375 "Аб замацаванні сыравінных зон". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння эфектыўнай работы перапрацоўчых прадпрыемстваў, а таксама развіцця сыравінных зон.
Аблвыканкамам прадастаўлена права фарміраваць на тэрыторыі абласцей сыравінныя зоны з сельскагаспадарчых арганізацый і замацоўваць іх за мяса- і малакаперапрацоўчымі прадпрыемствамі.
Дакумент накіраваны на ўстанаўленне адзінага механізма фарміравання сыравінных зон, што будзе садзейнічаць павелічэнню загрузкі магутнасцей прадпрыемстваў.-0-
