4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Анатоля Алая з 85-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Дзякуючы таленту і неверагоднай працаздольнасці Вы стварылі шэраг кінастужак, якія захапляюць гледачоў глыбокай мастацкай задумкай і выклікаюць моцныя пачуцці, - гаворыцца ў віншаванні. - Спадзяюся, што Вы і ў далейшым будзеце гэтак жа плённа і беззапаветна служыць беларускай культуры".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Анатолю Алаю доўгіх гадоў жыцця, невычэрпнай энергіі, здароўя, бадзёрасці і дабрабыту.-0-