Сцяг Пятніца, 22 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 лістапада 2024, 19:00

Лукашэнка адобрыў праект часовага гандлёвага пагаднення паміж ЕАЭС і Манголіяй

Фота з архіва
Фота з архіва
21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 426, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект часовага гандлёвага пагаднення паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Манголіяй, з другога боку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Гэты міжнародны дагавор накіраваны на лібералізацыю ўмоў узаемнага гандлю ЕАЭС з Манголіяй, у прыватнасці, на спрашчэнне яго ўмоў і мытных працэдур за кошт абнулення пошлін на 375 таварных пазіцый.

Рэалізацыя дакумента дасць магчымасць забяспечыць экспарцёрам Беларусі канкурэнтныя ўмовы паставак тавараў і эканомію ў частцы выплаты мытных пошлін у Манголіі.

На правядзенне перагавораў па праекце часовага гандлёвага пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны ўрад.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі