16 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Візіт у Беларусь намесніка Дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвіда Хэйла чакаецца 17 верасня. Гэту інфармацыю БЕЛТА пацвердзіў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
"Праграмай знаходжання запланаваны сустрэча Дэвіда Хэйла на вышэйшым узроўні і перагаворы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Бакі абмяркуюць пытанні беларуска-амерыканскіх адносін і рэгіянальнай бяспекі", - заявіў афіцыйны прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.-0-