22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Фінляндыі Пека Хаавіста і міністр замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ 25 лістапада наведаюць з рабочым візітам Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў правядуць перагаворы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Таксама запланавана іх сустрэча з кіраўніцтвам краіны.-0-