Фота Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта
23 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэст і расійскі Омск сталі гарадамі-пабрацімамі. Падпісанне пагаднення адбылося 23 чэрвеня ў час візіту дэлегацыі амічоў у Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Свае подпісы пад пагадненнем аб усталяванні пабрацімскіх адносін паміж беларускім і расійскім гарадамі паставілі старшыня Брэсцкага гарвыканкама Сяргей Лабадзінскі і мэр Омска Сяргей Шэлест.
Бакі маюць намер супрацоўнічаць у розных сферах. У прыватнасці, пагадненне прадугледжвае абмен вопытам у галіне эканомікі, гарадскога тэрытарыяльнага планавання, транспартнай інфраструктуры, жыллёвай гаспадаркі, навукі, адукацыі, культуры, спорту і турызму. Брэст і Омск нацэлены развіваць гандлёва-эканамічныя, навукова-тэхнічныя і культурныя сувязі на аснове партнёрства і ўзаемнай выгады. Бакі дамовіліся садзейнічаць устанаўленню прамых сувязей паміж прамысловымі прадпрыемствамі і кампаніямі, вучэбнымі і навуковымі ўстановамі, маладзёжнымі аб'яднаннямі, творчымі саюзамі, установамі культуры, спорту і турызму.
Сяргей Лабадзінскі падкрэсліў, што брастаўчане гасцінна прымуць у сябе дэлегацыі з Омска. "Знойдзем агульныя падыходы для разнастайных кантактаў, у першую чаргу ў сацыяльнай сферы. Безумоўна, стаяць пытанні па развіцці кааперацыйных ланцужкоў на ўзаемавыгадных умовах для Омска і Брэста, каб усёабдымна і ўзаемавыгадна пашыраць супрацоўніцтва", - сказаў старшыня Брэсцкага гарвыканкама. У гарадоў ужо ёсць агульныя падыходы. Да лёсаў абодвух мае дачыненне Дзмітрый Карбышаў. Ён нарадзіўся ў Омску, прымаў удзел у будаўніцтве Брэсцкай крэпасці.
Паводле слоў Сяргея Шэлеста, Брэст амічам асабліва цікавы ў сферы турызму. "У Омску ёсць шмат прадпрыемстваў з вялікім прамысловым патэнцыялам. У Брэсце таксама працуюць вялікія прадпрыемствы. Дарожная тэхніка, размерка (вельмі цікавая для нас тэма) і утрыманне горада - гэта, напэўна, прыярытэт. Мы арганізуем місіі нашай Гандлёва-прамысловай палаты, і прамыслоўцы самі паміж сабой пачнуць узаемадзеянне", - адзначыў мэр Омска.
Брэст падтрымлівае дружалюбныя і партнёрскія сувязі больш як з дзясяткам расійскіх гарадоў. У цэлым абласны цэнтр мае больш за 30 пабрацімаў у розных краінах Еўропы і Азіі. Спіс перыядычна папаўняецца. У перспектыве чакаецца, што пагадненне аб супрацоўніцтве будзе заключана з Караколам з Кыргызстана.-0-