Арыенціры беларускай дзяржавы - чалавек і сацыяльная справядлівасць, заявіла журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як адзначыла Наталля Качанава, Беларусь за гады незалежнасці прайшла кароткі, але вельмі няпросты шлях, і людзі старэйшага пакалення маюць магчымасць параўнаць, якой краіна была раней і з якімі поспехамі прыйшла да сучаснага этапу. "Арыенцір заўсёды быў і ёсць у нашай дзяржаве - гэта чалавек, гэта сацыяльная справядлівасць", - падкрэсліла яна.
"У жыцці кожнай краіны, як і ў кожнай сям'і, бываюць розныя перыяды - уздымы, спады, не вельмі простыя сітуацыі. Але калі сям'я моцная, яна перажыве ўсё. Так і ў краіне: калі мы разам, я лічу, што нам любыя нягоды пад сілу", - лічыць кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Наталля Качанава выказала ўпэўненасць, што дзякуючы мэтанакіраванай працы грамадзян Беларусь будзе працвітаць.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта падкрэсліла, у Беларусі праводзіцца вывераная палітыка. "Некаторыя людзі проста спрабуюць разгайдаць сітуацыю - іх, на шчасце, зусім няшмат", - канстатавала Наталля Качанава.
Яна таксама звярнула ўвагу, што даволі часта бывае ў рэгіёнах, сустракаецца з людзьмі, размаўляе з працоўнымі калектывамі. "Мы бачым, што адбываецца ў нашай краіне. Вядома, ёсць складанасці, не без гэтага, і ніхто іх не ўтойвае", - заўважыла Наталля Качанава. Напярэдадні Прэзідэнт паставіў задачу працаўладкаваць тых, хто хоча працаваць, і гэта задача будзе выконвацца, падкрэсліла яна. У тым ліку адказнасць ускладзена на мясцовыя органы ўлады, кіраўнікоў, якія працуюць у рэгіёнах. "Задача па зарплаце $500 павінна быць выканана беспярэчна", - дадала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.
