4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 4 лютага раніцай месцамі магчымы слабы туман, у асобных раёнах - галалёд, на дарогах - галалёдзіца. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі днём па паўднёвым захадзе пройдзе кароткачасовы снег. Вецер днём прагназуецца ўсходні, паўднёва-ўсходні 5-10 м/с, месцамі па паўднёвым захадзе з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра днём складзе 10-16 градусаў ніжэй за нуль, па паўднёвым захадзе - мінус 7-9.-0-