Сцяг Субота, 14 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 лютага 2026, 19:55

"Мінсктранс": электробусы ў маразы працуюць даволі стабільна

Фота з архіва
Фота з архіва
3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ці паўплывалі анамальныя маразы на работу электробусаў у Мінску, расказаў у прэс-цэнтры БЕЛТА першы намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс" Канстанцін Галалобаў.

"Гэта такі ж від транспарту, як аўтобус, тралейбус. У перыяд падрыхтоўкі рухомага складу да работы ў асенне-зімовы перыяд праведзена адпаведнае абслугоўванне, заменены расходныя элементы. Глабальных адхіленняў па рабоце электробусаў у мароз мы не назіралі", - адзначыў Канстанцін Галалобаў.

Усе заяўленыя вытворцамі характарыстыкі, у тым ліку па запасе ходу, вытрымліваліся. "Адхіленняў, прасадак па накапляльніках энергіі не заўважылі. Нават у такія дні, калі тэмпература апускалася да мінус 20-25, працавалі даволі стабільна", - сказаў Канстанцін Галалобаў.

Што датычыцца сеткі зарадных станцый суперхуткай зарадкі (іх у сталіцы 17), то нязначныя збоі мелі месца. "Але яны назіраюцца і ў любы іншы перыяд часу - і вясной, і летам, і восенню. Менавіта праблем, звязаных з эксплуатацыяй такога віду электратранспарту, як электробусы, і з яго зараднай інфраструктурай, у маразы не назіраем", - звярнуў увагу Канстанцін Галалобаў.

Начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Андрэй Гладкі дадаў, што глабальных заўваг да работы электробусаў няма. Такую тэхніку прадоўжаць закупляць для абнаўлення парка тэхнікі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі