Фота з архіва
4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Золатавалютныя рэзервы Беларусі, паводле папярэдніх даных, на 1 лютага 2026 года перасягнулі $15,7 млрд, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага банка.
За студзень 2026 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $1,3 млрд (на 8,9 працэнта).
Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб'ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 лютага склаў $5,6413 млрд, павялічыўшыся за студзень на $100,6 млн, аб'ём манетарнага золата - $8,6305 млрд, павялічыўшыся на $1,1623 млрд.
Згодна з мэтавымі паказчыкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2026 года павінен скласці не менш як $9,2 млрд.-0-