Фота з архіва
4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэзервісты мінскага "Дынама" ўпершыню згуляюць у 1/16 фіналу Юнацкай лігі УЕФА, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў сталіцы Францыі сапернікам падапечных Сяргея Яромкі будуць равеснікі з "Пары Сен-Жэрмен" (пачатак сустрэчы ў 16.30 па мінскім часе). Гэты паядынак будзе судзіць брыгада бельгійскіх арбітраў, якую ўзначаліць Лотар Д'Хонт.
Мінскія дынамаўцы, нараўне з фінскім ХІКам, упершыню прабіліся ў 1/16 фіналу гэтых спаборніцтваў, пераадолеўшы тры кваліфікацыйныя бар'еры, прычым усе гульні яны правялі на выездзе. У стартавым крузе кваліфікацыі беларусы перамаглі па суме двух паядынкаў футбалістаў казахстанскага клуба "Ардабасы". На сустрэчы ў Шымкенце была зафіксавана нічыя - 1:1, а ў другім матчы мінчане атрымалі перамогу з вынікам 2:0. У другім раўндзе ў балгарскім Разградзе дынамаўцы прайшлі мясцовы "Лудагорац". У першай гульні госці ўступілі гаспадарам з мінімальнай розніцай у ліку - 0:1, а потым узялі рэванш - 2:0. У трэцім раўндзе ў сталіцы Грузіі мінчане змаглі адолець тбіліскае "Дынама" - у першай гульні гаспадары выйгралі 2:0, потым беларусы ўзялі рэванш з такім жа лікам, а затым вырвалі перамогу ў серыі пасляматчавых пенальці - 4:2, прычым галкіпер мінчан Даніла Радкевіч адбіў два ўдары сапернікаў. Два папярэднія сезоны запар мінскае "Дынама" дабіралася толькі да другога адборачнага раўнда.
Учора ўжо вызначыліся шэсць удзельнікаў 1/8 фіналу. Футбалісты славацкай "Жыліны" ў сябе дома нечакана атрымалі валявую вікторыю над англійскім "Ліверпулем" - 2:1, мадрыдскі "Рэал" разграміў у іспанскай сталіцы французскі "Марсель" - 5:2, нідэрландскі "Алкмар" з сухім лікам 4:0 перайграў нямецкую "Барусію" з Дортмунда, бельгійскі "Бруге" перамог на сваім полі футбалістаў "Манака" - 3:2, яшчэ ў двух паядынках пераможцы вызначыліся пасля серыі пенальці - лонданскі "Чэлсі" аказаўся мацнейшы за нідэрландскі ПСВ з Эйндхавена, а нямецкі "Айнтрахт" з Франкфурта адолеў на выездзе іспанскі "Атлетык" з Більбаа.
Жараб'ёўка пар 1/8 фіналу адбудзецца 6 лютага ў штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне.
У мінулым сезоне пераможцам Юнацкай лігі УЕФА трэці раз у гісторыі стала іспанская "Барселона". Два тытулы ў англійскага "Чэлсі", па адным - у актыве аўстрыйскага "Зальцбурга", іспанскага "Рэала", грэчаскага "Алімпіякоса", нідэрландскага "Алкмара", партугальскіх "Бенфікі" і "Порту".-0-