16 красавіка, Салігорскі раён /Кар. БЕЛТА/. Новую пароду перапёлак плануюць вывесці ў Беларусі. Аб гэтым паведаміла журналістам дырэктар Салігорскай птушкафабрыкі Іна Талкачова ў час наведвання прадпрыемства прэм'ер-міністрам Аляксандрам Турчыным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Два праекты цяпер знаходзяцца ў рабоце. Адзін з іх - селекцыйна-генетычны цэнтр. У нас ёсць маленькі навуковы калектыў, які займаецца селекцыяй перапёлак. Мы хочам у перспектыве стварыць уласны беларускі крос перапёлак з зададзенымі характарыстыкамі, якія мы хочам максімальна атрымаць з гэтых кросаў. Каб вывесці свой крос, неабходна не менш за пяць гадоў", - сказала Іна Талкачова.
Паводле яе слоў, селекцыйная работа прыносіць ужо свае вынікі. "За мінулы год мы дадаткова атрымалі 24 яйкі на адну перапёлачку-нясушку. І гэта нам дало магчымасць павялічыць магутнасць перапялінай фермы, таму што ў бізнес-плане ў нас была магутнасць 175 млн яек, а фактычна мы будзем атрымліваць ужо 230 млн. Гэта яшчэ раз сведчыць аб тым, што селекцыйная работа - вельмі важны аспект жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі, які дае магчымасць паляпшаць вытворчыя паказчыкі", - адзначыла дырэктар прадпрыемства.

Другі праект - па будаўніцтве цэха па перапрацоўцы перапяліных яек. Паводле слоў Іны Талкачовай, асноўная задача - не проста прадаць сырое яйка, а перапрацаваць яго, атрымаць высокую дабаўленую вартасць.
"Мы цяпер знаходзімся на стадыі праектавання па гэтых двух праектах. Што датычыцца цэха па перапрацоўцы, у маі мы выходзім ужо на экспертызу гэтага праекта і згодна з планам павінны пачаць будаўніцтва ў чэрвені. Плануем пабудаваць за год-паўтара", - падзялілася планамі дырэктар прадпрыемства.

Яна звярнула ўвагу, што Салігорская птушкафабрыка - прадпрыемства, якое дынамічна развіваецца. "З 2003 года мы вельмі актыўна займаемся развядзеннем перапёлак. Можна сказаць, што мы адзінае ў Беларусі прадпрыемства, якое мае такое пагалоўе. Салігорская птушкафабрыка атрымае ў 2026 годзе - з улікам поўнага ўжо цыкла эксплуатацыі перапялінай фермы - 230 млн перапяліных яек. Таму можна сказаць, што наша прадпрыемства будзе атрымліваць 60 працэнтаў ад усіх перапяліных яек, якія атрымліваюцца ў Расійскай Федэрацыі. Словам, можна зразумець на лічбах, наколькі магутная ферма была пабудавана з падтрымкай дзяржавы ў вельмі кароткія тэрміны - за два гады, прычым у полі, гэта значыць трэба было праводзіць усе камунікацыі. Прычым ферма інавацыйная, праектуючы яе, мы прадугледзелі змяншэнне ручной працы. Тым больш на гэту пяцігодку пастаўлена задача аўтаматызаваць, рабатызаваць вытворчасць. На перапялінай ферме мы зрабілі аўтаматызаваны збор яек. Акрамя таго, мы змянілі тэхналогію ўтрымання маладняку, каб павялічыць захаванасць птушанят, якія потым ператвараюцца ў перапёлку-нясушку", - адзначыла Іна Талкачова.-0-
Фота Віталя Піваварчыка