Сцяг Пятніца, 17 красавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 красавіка 2026, 14:14

У Беларусі будуць штрафаваць за дрэнную якасць паслуг сотавай сувязі

Фота з архіва
Фота з архіва
16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўводзіцца адміністрацыйная адказнасць для сотавых аператараў за невыкананне патрабаванняў да ахопу тэрыторыі і якасці паслуг сотавай сувязі. У Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі расказалі, колькі давядзецца аддаць нядобрасумленным сотавым аператарам, паведамляе БЕЛТА.  

Кіраўнік дзяржавы 15 красавіка 2026 года падпісаў закон "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці", які прадугледжвае адпаведныя папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП).

Згодна з новаўвядзеннямі, за невыкананне ўстаноўленых заканадаўствам патрабаванняў да сотавай сувязі аператары могуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці. Памер штрафу складзе да 1000 базавых велічынь, што сёння эквівалентна 45 тыс. рублёў.

Ключавыя параметры, за невыкананне якіх прадугледжана адказнасць, зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 31 снежня 2024 года нумар 1073. Дакумент вызначае мінімальныя паказчыкі якасці мабільнага інтэрнэту ў залежнасці ад тыпу населенага пункта.

Напрыклад, да канца 2026 года сярэдняя скорасць мабільнай перадачы даных павінна складаць не менш як 60 Мбіт/с у Мінску і абласных цэнтрах, 25 Мбіт/с у раённых цэнтрах і 10 Мбіт/с на астатняй тэрыторыі краіны. Да канца 2030 года гэтыя патрабаванні складаюць: не менш як 135 Мбіт/с у Мінску і абласных цэнтрах, 110 Мбіт/с у раённых цэнтрах і 30 Мбіт/с на астатняй тэрыторыі.

Закон уступае ў сілу праз два месяцы пасля афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі