16 красавіка, Салігорскі раён /Кар. БЕЛТА/. Салігорская птушкафабрыка плануе пастаўляць сваю прадукцыю ў Кітай. Аб гэтым паведаміла журналістам дырэктар птушкафабрыкі Іна Талкачова ў час наведвання прадпрыемства прэм'ер-міністрам Аляксандрам Турчыным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Краіны, у якія мы экспартуем сёння сваю прадукцыю, - гэта Расійская Федэрацыя, Арменія, Грузія. Узбекістан зацікавіўся нашай прадукцыяй. Кітай мы разглядаем як нашага будучага партнёра. Цяпер трэба атрымаць дазвольныя дакументы. Наша прадукцыя запатрабавана, усё прадаецца, на складах нічога не застаецца", - сказала Іна Талкачова.
Паводле яе слоў, на экспарт пастаўляецца 50 працэнтаў перапяліных яек. "Але калі падзяліць на сырое і гатовае, то 60 працэнтаў сырога яйка мы прадаём унутры краіны, 40 працэнтаў - на экспарт. А перапрацаванага 40 працэнтаў прадаём тут, 60 працэнтаў - на экспарт. Адзначу, што перапялінае яйка мы вырабляем з 2003 года. Але попыт на яго сфарміравалі толькі цяпер, прайшло 20 гадоў. І ад зусім маленькага пагалоўя 5 тыс. мы прыраслі да 1 млн", - абазначыла дырэктар прадпрыемства.-0-

Фота Віталя Піваварчыка