
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) - дзяржаўнае свята, устаноўленае 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, па выніках рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года.
Мерапрыемствы 3 ліпеня ў Мінску:
10.00 - урачыстая цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да манумента Перамогі
10.00-18.00 - выстаўка ваеннай тэхнікі (паркі Перамогі, імя М.Паўлава, "Курасоўшчына", 60-годдзя Кастрычніка, экстрэмальных відаў спорту, сквер Мулявіна, пляцоўкі каля Нацыянальнай бібліятэкі, "Чыжоўка-Арэны", Мінскага гарадскога палаца культуры)
канцэртныя праграмы:
- 12.00-23.00 - ля Палаца спорту,
- 15.00-18.00 - парк Перамогі
- 20.00-22.00 - пл.Свабоды
11.00-23.00 святочны кірмаш ля Палаца спорту
12.00-20.00 гарадская маладзёжная пляцоўка "Беларусь маладзёжная" ля Палаца спорту
Стэла "Мінск - горад-герой":
21.00-00.00 - гала-канцэрт "Наша памяць мацнейшая за час", акцыя "Спяём гімн разам"
Святочны феерверк у Мінску ў 23.00 у шасці кропках:
- парк Перамогі,
- парк імя М.Паўлава,
- парк Уга Чавеса,
- на набярэжнай у Драздах,
- пляцоўка ля "Чыжоўка-Арэны"
- пляцоўка ля Нацыянальнай бібліятэкі.
Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці, пройдуць ва ўсіх раёнах горада.
Крыніца: Мінгарвыканкам.