Фота тэлеканала АНТ
30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як украінскія спецслужбы вярбуюць беларускіх падлеткаў для ўчынення тэрактаў у Беларусі, расказалі ў фільме-расследаванні тэлеканала АНТ "Дзеці на прыцэле: завербаваныя ворагам", паведамляе БЕЛТА.
У яго аснове - рэальныя гісторыі беларускіх падлеткаў, якія трапілі на метадычкі ўкраінскіх спецслужбаў.
Адзін з іх - Данііл Гарасім 2005 года нараджэння. "Першым заданнем было з'ездзіць у горад Асіповічы і ажыццявіць фота- і відэаздымку ракетна-артылерыйскай брыгады, - расказаў хлопец. - На той момант, калі я ездзіў у Асіповічы і фатаграфаваў брыгаду, я не думаў, што я раблю штосьці страшнае. Я думаў, ну, праверка, там, пафатаграфаваць, паздымаць відэа, як тэхніка з гаража ў гараж пераязджае і ўсё - ідзі, гуляй".
Раніцай 29-га снежня 2023-га года Данііл Гарасім скажа бацькам, што паехаў рамантаваць канапу. А сам паедзе на вакзал і купіць білет на электрычку "Мінск-Асіповічы". Абавязкова даючы справаздачу за кожны свой крок перад куратарамі.
"Паслухмяны хлопчык", - так скажуць пра яго бацькі. Яму толькі споўнілася 18, і Данііл паслухмяна рабіў усё, што яму гаварылі: пацвярджаў маршрут на кожным этапе, скідваў геалакацыю, станавіўся на кропкі. Ідэальная марыянетка ў руках вопытных куратараў.
Крыху раней Данііл пачаў метадычна праглядаць інтэрнэт, гадзінамі глядзеў YouTube-каналы. "Розныя відэа на тэматыку вайны. Плюс менавіта кадры баявых дзеянняў, абучальныя нейкія моманты: як сядзець, як ляжаць, як акоп капаць, як выглядваць з-за вугла, - раскажа ён. - Першапачаткова мне павінны былі арганізаваць калідор з Гомеля ў Чарнігаўскую вобласць. Сядзеў бы там, чакаў набору, потым там КМБ, БКБП, курсы ўсялякія, ну і на вайну. Вось гэта была як праверка - зробіш штосьці і паедзеш".
"Напэўна, драйву нейкага або адрэналіну не хапала ў жыцці", - прызнаецца ён.
Данііл Гарасім адкажа перад законам. Ён прыцягваецца па артыкуле 356 часткі 1 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. "Я здрадзіў дзяржаве тым, што звязаўся са спецслужбамі іншай краіны і перадаваў ім розную інфармацыю", - дапоўніў ён.-0-