Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 20 красавіка.
Штогод яго ўдзельнікамі становяцца каля 3 млн грамадзян.
У сувязі з падрыхтоўкай да святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з улікам аб'яўлення ў 2024 годзе Года якасці добраўпарадкаваць і прывесці ў парадак плануецца:
- аб'екты і тэрыторыі населеных пунктаў;
- гісторыка-культурныя каштоўнасці;
- мемарыяльныя комплексы, помнікі, месцы баявой і воінскай славы, пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Таксама ў рамках суботніка будзе праведзена пасадка лесу, азеляненне тэрыторый.
Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення суботніка, пералічваюцца:
35% - на выкананне работ на мемарыяльным комплексе "Дзецям - ахвярам вайны" ў н.п. Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна;
35% - на стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці;
30% - на рэканструкцыю і аднаўленне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, размешчаных у абласцях і Мінску.
Крыніца: пастанова Саўміна ад 12.04.2024 г. №277 "Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2024 годзе".