Сцяг Пятніца, 14 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 красавіка 2024, 14:09

Лукашэнка жыхарам рэгіёнаў: пакуль вы ёсць, Беларусь будзе незалежнай і ніхто нам не страшны

30 красавіка, Касцюковічы /Кар. БЕЛТА/. Пакуль жывыя рэгіёны, дзе захоўваюць нацыянальныя традыцыі Беларусі, краіна будзе незалежнай і суверэннай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час сустрэчы з жыхарамі Касцюковічаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я спрабаваў прыкінуць, колькі ж я гадоў не быў у вас? Пяць? Гэта не так шмат, калі ўлічыць, што ў нас гарадоў вельмі многа. Але вы ж у нас тут "крайнія". Не апошнія, а самыя-самыя крайнія, на граніцы. Шчыра кажучы, крыху здзівіўся, што вы ўсё захавалі ў парадку і на зямлі нядрэнна працуеце - гэта вельмі важна, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Я паглядзеў, у якой прыгажосці вы жывяце: шчыра кажучы, зайздрошчу, і ёсць чаму павучыцца іншым раённым цэнтрам".

Прэзідэнт нагадаў, што ў свой час у Беларусі была прынята праграма па развіцці паўднёва-ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці. Летам плануецца падвесці вынікі гэтай працы. Мясцовыя ўлады лічаць, што прадугледжаныя льготы трэба прадоўжыць. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён не супраць, але толькі калі праведзеная работа дала вынік. "Трэба паглядзець, што ж вы зрабілі з таго, аб чым мы дамаўляліся. Калі зрабілі - значыць, будзем рухацца наперад", - паабяцаў ён.

"А ўвогуле, дзякуй вам. Малайцы. Вы жывяце ў прыгожым горадзе. Гэта Мінск на ўсходзе нашай цудоўнай краіны і ў тым ліку ў Магілёўскай вобласці. За гэта вам вялікі дзякуй - за тое, што вы сапраўдныя. Нутром адчуваю, што вы сапраўдныя. Мастацкая самадзейнасць, рамёствы - усё сваё. Гэта тое, чаму сёння можа пазайздросціць буйны горад, у тым ліку і сталіца. Гэта вялікая справа, мы будзем падтрымліваць вас у гэтым плане. Усё, што ў вас тут адбываецца, у мяне ў сэрцы. Асабліва тое, што вы захавалі ткацтва. Вы захоўваеце нашы старажытныя традыцыі. Таму я гавару: вы сапраўдныя, патрыятычныя. Пакуль вы ёсць, будзе краіна незалежнай, суверэннай і ніхто нам не страшны. Калі мы з гэтага шляху звернем - усё", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Жыхары Касцюковічаў падарылі кіраўніку дзяржавы зменшаную копію памятнага знака паэтам і пісьменнікам Касцюковіцкага раёна, які ўстаноўлены каля Цэнтра культуры. "Мы спадзяёмся, што гэты падарунак прынясе толькі добрае і светлае вам, кожнаму беларусу і нашай краіне", - з такімі словамі яны ўручылі свой падарунак Прэзідэнту.

"Дзякуй вам вялікі. Яшчэ раз паўтараю: дзякуй, што вы сапраўдныя. Будзьце такімі - сапраўднымі беларусамі. І сябруйце - суседзі побач", - сказаў беларускі лідар.

Папрасіў Аляксандр Лукашэнка не забываць і пра жыхароў Украіны: людзі ўцякаюць ад вайны і маюць патрэбу ў дапамозе, а значыць, іх усяляк неабходна падтрымліваць. "Не забывайце, што ўкраінцы - гэта таксама нашы людзі", - заклікаў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі