Сцяг Пятніца, 17 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 красавіка 2024, 09:39

Раман Галоўчанка наведаў сэрвісны цэнтр МАЗ у Егіпце

30 красавіка, Каір /Кар. БЕЛТА/. У рамках двухдзённага афіцыйнага візіту ў Арабскую Рэспубліку Егіпет прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка наведаў прадпрыемства "International Company for Industries and Projects", паведамляе БЕЛТА.
 
Гэта кампанія заснавана ў 2016 годзе ў Каіры. Яна з'яўляецца афіцыйным дылерам грузавой тэхнікі ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" на тэрыторыі Егіпта. Аснову ўзаемадзеяння склалі закупкі шасі МАЗ пад устаноўку абсталявання егіпецкага паходжання - гэта, перш за ўсё, самазвальныя платформы, аўтабетоназмяшальнікі, цыстэрны для вады і іншая прадукцыя.

На плошчах дылерскага цэнтра арганізаваны шоўрум тэхнікі МАЗ, аўтарызаваны сэрвісны цэнтр для правядзення гарантыйнага рамонту і тэхнічнага абслугоўвання эксплуатуемай прадукцыі. СТА мае кваліфікаваны персанал, навучаны на ААТ "МАЗ", арганізаваны мабільныя сэрвісныя брыгады. Вядзецца работа па аднаўленні раней пастаўленай у Егіпет тэхнікі МАЗ.

Паля агляду тэхнікі МАЗ на егіпецкай пляцоўцы прэм'ер-міністр прыняў удзел у цырымоніі перадачы генеральным дырэктарам кампаніі "International Co. for Industries and Projects" новай тэхнікі МАЗ у адрас дзяржаўнай транспартнай кампаніі "Holding Co. for Maritime and Land Transport" для праходжання эксплуатацыйных выпрабаванняў і ацэнкі спажывецкіх якасцей.

Як расказалі ў кампаніі, у планах - падпісанне кантракта на пастаўку ў Еіпет васьмі аўтамабіляў МАЗ.

Чакаецца, што ўсяго ў 2024 годзе беларускім бокам будзе пастаўлена 15 адзінак грузавой тэхнікі.-0-

Фота Паўла Арлоўскага
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі