Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
26 красавіка 2024, 10:09

Унікальныя славутыя мясціны прыроды. Віцебская вобласць

Унікальныя славутыя мясціны прыроды. Віцебская вобласць  Віцебская вобласць славіцца сваім унікальным для Беларусі прыродным багаццем і славутымі мясцінамі.

Самы вялікі камень:
каля в.Горкі Шумілінскага раёна; вага амаль 300 т, даўжыня - 11 м, шырыня - 5,6 м, вышыня - 2,8 м.  

Самае глыбокае возера:
возера Доўгае (беларускі Байкал) у Глыбоцкім раёне; глыбіня перасягае 53,7 м.

Адзіная ў Беларусі пячора прыроднага паходжання:
каля в.Сахнавічы Глыбоцкага раёна; даўжыня пячоры - 10 м, мае некалькі выхадаў на паверхню.

Самы вялікі востраў:
востраў Ду на возеры Асвейскім у Верхнядзвінскім раёне; плошча - 5 кв.км.

Самы вялікі вадаспад:
на р.Вята Мёрскага раёна; вышыня - больш за 2 м, шырыня - каля 10 м.

Самае вялікае вярховае балота:
Ельня ў Мёрскім раёне; плошча - каля 20 тыс. га, на яго тэрыторыі больш за 100 азёр.

Адзіны ў Беларусі востраў з возерам:
востраў Чайнчын на возеры Струста Браслаўскага раёна; плошча вострава - 1,6 кв.км.

Адзінае месца, дзе існуе падводная дарога:
Возера Ласвіда ў Гарадоцкім раёне (дарога праходзіць цераз усё возера); плошча воднага люстра - 11,67 кв.км, максімальная глыбіня - 20,2 м.  

Самая маладая з усіх вялікіх рэк Беларусі:
Заходняя Дзвіна (даўжыня - 1020 км, на Беларусь прыпадае 328 км; максімальная глыбіня - 6,5 м);
утварылася каля 17 тыс. гадоў таму ў выніку раставання апошняга ледавіка.

Крыніцы: Віцебскі аблвыканкам
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі