Сцяг Пятніца, 14 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 красавіка 2024, 12:57

Лукашэнка арыентуе чыноўнікаў на падтрымку людзей і відаў дзейнасці ў сферы культуры, а не будаўніцтва "палацаў"

30 красавіка, Касцюковічы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе чыноўнікаў на падтрымку людзей і відаў дзейнасці ў сферы культуры, а не будаўніцтва "палацаў". Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў пры наведванні ў Касцюковічах новага Цэнтра культуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раённы Цэнтр культуры раней размяшчаўся ў двухпавярховым будынку 1949 года пабудовы. Капітальны рамонт з моманту будаўніцтва не праводзіўся. Тэхнічны стан не адпавядаў сучасным патрабаванням, што прад'яўляюцца да арганізацыі і правядзення культурных мерапрыемстваў. У 2020 годзе было прынята рашэнне аб узвядзенні новага будынка, які адкрыўся ў канцы 2021 года.

У будынку ёсць усё неабходнае і сучаснае абсталяванне. На базе цэнтра таксама ажыццяўляе сваю работу раённы Дом рамёстваў і дзіцячая школа выяўленчых мастацтваў.

Аляксандр Лукашэнка не адмаўляе, што такія ўстановы патрэбны, але заклікаў усё рабіць дбайна і з акцэнтам на падтрымку тых ці іншых канкрэтных відаў дзейнасці. Інакш кажучы, каб укладаць грошы не ў сцены, а менавіта ў людзей.

"Не павінна быць празмернасці  і "палацаў", - арыентуе беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што бюджэтныя грошы ў тым ліку неабходны для сфер адукацыі або аховы здароўя.

"Я за тое, каб і рамёствы, якія павінны быць, і нейкі краязнаўчы музей, і бібліятэкі (былі. - Заўвага БЕЛТА). Павінна гэта быць. Але павінна быць аптымальна", - заклікаў кіраўнік дзяржавы.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з работай майстроў, у тым ліку паразмаўляў з народным майстрам Валянцінай Волкавай, якая займаецца ткацтвам.

"Вось гэта трэба падтрымліваць, развіваць. Але ці трэба "палацы" для гэтага. Можа, зарплату больш даць, яшчэ нечага. Вось гэтаму чалавеку трэба станкі рабіць, зарплату. Вось гэта золата - рамёствы старадаўнія - мы іх вельмі беражом, падтрымліваем", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка папрысутнічаў на рэпетыцыі выхаванцаў ваенна-патрыятычнага клуба "Зубр" і ўзорнага харэаграфічнага калектыву "Мазаіка" Касцюковіцкай дзіцячай школы мастацтваў. Адным з нумароў быў танец вальс. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што калі пабудаваны такі палац, то не толькі дзяўчаты, але і ўсе мужчыны павінны навучыцца добра танцаваць, бо ў апошні час многія гэтага не ўмеюць.

Кіраўніку дзяржавы падарылі тканы ручнік, а ён падарыў цэнтру мультыборд.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі