Сцяг Пятніца, 17 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
30 красавіка 2024, 16:15

Занятасць насельніцтва Беларусі

Занятасць насельніцтва Беларусі  1 мая ў Беларусі адзначаецца Свята працы.

Колькасць занятых у эканоміцы Беларусі - 4152,2 тыс. чалавек (45,2% ад агульнай колькасці насельніцтва)*.

У 2023 годзе адну работу мелі 98,7% занятага насельніцтва, асноўную і дадатковую - 1,3%.

95,5% занятага насельніцтва працуе па найме.

Удзельная вага моладзі (да 31 года) у агульнай колькасці занятых - 20,5%.

Сярэдні ўзрост занятых - 42 гады.

Размеркаванне колькасці занятага насельніцтва:

- па палавой прыкмеце:

49,7% - мужчыны,

50,3% - жанчыны;

- па месцы пражывання:

79,6% - у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу,

20,4% - у сельскіх населеных пунктах.

Топ-5 відаў эканамічнай дзейнасці:

23,4% - прамысловасць;

13,7% - аптовы і рознічны гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў;

11,1% - адукацыя;

10,1% - сельская, лясная і рыбная гаспадарка;

7,9% - ахова здароўя і сацыяльныя паслугі.


Для даведкі: Свята працы - агульнарэспубліканскі святочны дзень, устаноўлены Указам Прэзідэнта Беларусі №157 ад 26 сакавіка 1998 года.

* Паводле даных 2023 года.

Крыніца: Белстат.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі