Сцяг Чацвер, 20 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 красавіка 2024, 11:34

"Нашы збеглыя мярзотнікі затурбаваліся". Лукашэнка ў Касцюковіцкім раёне агледзеў тэхніку для збору камянёў на палях

30 красавіка, Касцюковіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Касцюковіцкім раёне агледзеў тэхніку для збору камянёў на палях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што пасля яго даручэнняў па зборы камянёў "нашы збеглыя мярзотнікі затурбаваліся", што да гэтай працы прыцягваюць людзей, у тым ліку школьнікаў, студэнтаў, ваенных, у той час як у іншых краінах для гэтага выкарыстоўваецца спецыяльная тэхніка.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што не толькі цяпер, але і ў часы яго работы ў аграрным сектары такая тэхніка была ў наяўнасці.

"Але трэба грошы лічыць. Не ўсюды яе запусціш", - адзначыў Прэзідэнт.
Ён растлумачыў, што такая тэхніка мэтазгодна на тых глебах, дзе сапраўды шмат камянёў. А дзе іх менш, лепш скарыстаць ручную працу.

"Усё мы маем. Толькі трэба глядзець, як выкарыстоўваць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Як далажылі Прэзідэнту, айчынная машына на 40 працэнтаў таннейшая за польскія аналагі. На гэты момант лакалізацыя 85 працэнтаў, але працуюць над тым, каб давесці яе да 100 працэнтаў.

Прадэманстравалі Аляксандру Лукашэнку і шэраг іншых айчынных агрэгатаў. Напрыклад, сучасную сеялку.
Прэзідэнт таксама даручыў працаваць над патанненнем кошту вытворчасці.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу і на пытанне забеспячэння захаванасці тэхнікі: "У нас вельмі добрая тэхніка, але ў нас пакуль няма адказнасці людзей за тэхніку".

Гэта ў першую чаргу задача профільнага міністра і кіраўнікоў рэгіёнаў - выбудаваць гэту работу на належным узроўні.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі