Сцяг Чацвер, 9 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 студзеня 2025, 11:36

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 студзеня склалі $8,923 млрд
 

Фота з архіва
Фота з архіва
8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 студзеня 2025 года, паводле папярэдніх даных, склалі $8,923 млрд у эквіваленце. Адпаведныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

За снежань 2024 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $127,7 млн (на 1,45 працэнта) пасля зніжэння ў лістападзе 2024 года на $139 млн (на 1,6 працэнта).

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб'ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 студзеня гэтага года склаў $3,0524 млрд, павялічыўшыся за снежань на $205,9 млн (на 7,2 працэнта), аб'ём манетарнага золата - $4,5229 млрд, зменшыўшыся на $71,9 млн (на 1,56 працэнта).

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2024 года павінен быў скласці не менш за $6 млрд.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі