Сцяг Субота, 14 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 лютага 2026, 11:18

У Беларусі ўдасканальваюцца падыходы да аперацый з электроннымі грашыма

Фота з архіва
Фота з архіва
13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўнесены змяненні ў правілы ажыццяўлення аперацый з электроннымі грашыма. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 26 студзеня 2026 года нумар 20, якая ўступіць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацбанка.

У прыватнасці, у правілах канкрэтызаваны пытанні ўзаемадзеяння эмітэнта электронных грошай з агентам па іх распаўсюджванні, а таксама агента з трымальнікамі. У мэтах зніжэння плацежных рызык прадугледжваецца, што агент, які атрымаў электронныя грошы ад эмітэнта з адтэрміноўкай аплаты, распаўсюджвае іх трымальнікам толькі пасля атрымання грашовых сродкаў ад трымальнікаў. Калі агент загадзя пералічыў эмітэнту грашовыя сродкі за электронныя грошы, якія атрымліваюцца для распаўсюджвання, ён мае права распаўсюджваць іх трымальнікам на ўмовах адтэрміноўкі аплаты. Пры гэтым у правілах устаноўлена гранічная сума (12 базавых велічынь), на якую агент, які не з'яўляецца фінансавай арганізацыяй, можа перадаць трымальніку электронныя грошы на ўмовах адтэрміноўкі аплаты.

Акрамя таго, удакладняюцца пытанні ўліку аперацый з электроннымі грашыма, налічэння працэнтаў на астатак грашовых сродкаў, якія паступілі эмітэнту пры іх эмісіі, узаемадзеяння пастаўшчыкоў пры іх распаўсюджванні з адначасовым пагашэннем, а таксама ўносяцца іншыя змяненні.

Дагаворы, заключаныя паміж пастаўшчыкамі і карыстальнікамі плацежных паслуг да ўступлення ў сілу пастановы, павінны быць прыведзены ў адпаведнасць з патрабаваннямі абноўленых правіл на працягу трох месяцаў.

"Унесеныя змяненні будуць садзейнічаць зніжэнню плацежных рызык пры правядзенні аперацый з электроннымі грашыма і павышэнню якасці аказання плацежных паслуг", - адзначылі ў Нацбанку.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі