Фота з архіва
13 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Адзіную біржавую прастору ў Еўразійскім эканамічным саюзе плануюць поўнасцю сфарміраваць да 2029 года. Аб гэтым заявіў на прэс-канферэнцыі член Калегіі (міністр) па інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Даніяр Іманаліеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Даніяр Іманаліеў нагадаў, што ў 2025 годзе была зацверджана праграма развіцця біржавых таргоў у ЕАЭС. "Гэты дакумент будзе рэалізоўвацца ў тры этапы. На першым плануецца распрацоўка нарматыўнай базы - работа па гарманізацыі заканадаўства, распрацоўка міжнароднага дагавора ў гэтай сферы, узаемадзеянне таварных біржаў", - растлумачыў ён.
Другі этап прадугледжвае правядзенне пілотных таргоў, наладжванне інфраструктуры і ўзаемадзеяння інфармацыйных сістэм. "Трэці этап - ён плануецца да 2029 года - паўнацэнны запуск адзінай біржавой прасторы, фарміраванне ўмоў недыскрымінацыйнага доступу да таргоў усіх пляцовак, якія ў нас у саюзе ёсць", - падкрэсліў міністр ЕЭК.
Паводле яго слоў, у выніку рэалізацыі гэтага інструмента будзе забяспечвацца фарміраванне ў ЕАЭС справядлівых рыначных цэн на сыравіну і тавары. "Гэта крок да ўмацавання нашых пазіцый на глабальным узроўні, мы зможам нарошчваць аб'ёмы нашага саюзнага экспарту", - дадаў Даніяр Іманаліеў.-0-