Сцяг Пятніца, 6 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 лютага 2026, 13:35

Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне пройдзе з 9 па 22 красавіка

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне пройдзе з 9 па 22 красавіка. Аб гэтым журналістам расказала намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Валянціна Лапанік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне пройдзе з 9 па 22 красавіка. Гэта рэгістрацыя на асноўныя тэрміны правядзення ЦТ", - сказала Валянціна Лапанік.

Рэзервовымі днямі для ЦТ вызначаны 18 чэрвеня - для ўсіх прадметаў, 22 чэрвеня - для здачы экзамену па рускай і беларускай мовах, 20 чэрвеня - па астатніх прадметах.

Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні - з 8 па 11 чэрвеня.

Таксама вызначаны і тэрміны выдачы абітурыентам сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання пунктамі правядзення ЦТ - з 1 ліпеня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі