Фота РКПЦ
13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На конкурсе "Час танцаваць" з'явіцца спецыяльны прыз "За ўвасабленне ў танцы вобраза беларускай жанчыны". Аб гэтым журналістам на прэс-канферэнцыі расказаў дырэктар Рэспубліканскага культурна-асветнага цэнтра Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы ідзём у нагу з краінай, хацелася б падтрымаць галоўную тэму 2026 года - таму ўводзім асобны прыз "За ўвасабленне ў танцы вобраза беларускай жанчыны". Упэўнены, што дастатковая колькасць удзельнікаў будзе змагацца менавіта за яго", - падзяліўся Аляксандр Сідарэнка.
Такія прызы, паводле слоў спікера, уводзяцца для стымулявання ўдзельнікаў. Таму, акрамя галоўнага прыза памерам 200 базавых велічынь (1 БВ - 45 бел. руб.), арганізатары вырашылі дадаць яшчэ і грашовыя прэміі ў асобных намінацыях. Пераможца кожнай таксама атрымае ўзнагароду.
"Пакуль вырашылі пачаць з 10 базавых велічынь, але памер грашовага прыза можа змяніцца. У мінулым годзе мы ўжо ўвялі дадатковыя прызы, напрыклад, "За захаванне і развіццё народнага танца", думаю, што мы яго прадоўжым выдаваць і ў 2026-м. Таксама захаваны прыз "За лепшую балетмайстарскую работу", - пералічыў ён.
Конкурс пройдзе па пяці намінацыях: "Класічны танец", "Эстрадны танец", "Бальны танец", "Сучасны танец", і самая шматлікая, "Народны танец". "Прыемна, што народнаму танцу ўдзяляецца вялікая ўвага ў нас у краіне. У трох конкурсах атрымальнікі Гран-пры прадстаўлялі менавіта гэту катэгорыю", - адзначыў эксперт.
Заяўкі можна адправіць да 12 сакавіка, пасля чаго будзе праведзены папярэдні адбор. Да 20 сакавіка паведамяць аб удзельніках фінальнага этапу, які пройдзе 4 красавіка ў канцэртнай зале "Мінск".
Конкурс адкрыты для ўдзельнікаў з розных краін. "Практычна штогод прысутнічаюць удзельнікі з КНР, Расійскай Федэрацыі. Упэўнены, гэта толькі пачатак. Будзем узаемадзейнічаць непасрэдна з калектывамі, дапамагаць ім вызначыцца, зрабіць правільны выбар", - дадаў Аляксандр Сідарэнка.-0-