Скрыншот відэа МУС
13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі Беларусі вярнуліся са спаборніцтваў сярод спецпадраздзяленняў UAE SWAT Challenge - 2026. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МУС.
У Нацыянальным аэрапорце Мінск каманду спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" МУС сустракала дэлегацыя ведамства на чале з міністрам Іванам Кубраковым. Ён падзякаваў супрацоўнікам за дастойны ўдзел у спаборніцтвах і прадстаўленне нашай краіны на міжнароднай арэне. "Рады вітаць вас на роднай зямлі. Малайцы! Вы дастойна прадставілі наша ведамства. Выступілі выдатна. Ёсць да чаго імкнуцца, і гэта нармальна. У "Алмаза" ёсць асаблівасць: вы ніколі не спыняецеся на дасягнутым", - падкрэсліў кіраўнік праваахоўнага ведамства.
Таксама міністр падкрэсліў значнасць атрыманага на такіх прэстыжных спаборніцтвах вопыту і пажадаў байцам рухацца толькі наперад.
Міжнародныя спаборніцтвы сярод спецпадраздзяленняў UAE SWAT Challenge - 2026 праходзілі ў Дубаі ўжо сёмы раз. У гэтым годзе яны сабралі 109 каманд з 48 дзяржаў. Праграма чэмпіянату ўключала пяць комплексных выпрабаванняў на прафесійнае майстэрства, фізічную падрыхтоўку і зладжанасць дзеянняў.-0-