13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі ўзнагароджання па выніках першага дня фіналу рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне "Снежны снайпер", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
13 лютага юнакі і дзяўчаты разыгралі медалі ў спрынце ў трох узроставых катэгорыях. Па пяць узнагарод заваявалі прадстаўнікі Мінска (2-1-2) і Брэсцкай вобласці (0-3-2), чатыры прызавыя месцы ў юных спартсменаў з Віцебскай вобласці (2-0-2). У актыве каманды Гомельскай вобласці адно золата і адно серабро, у Магілёўскай вобласці - адно золата, у Мінскай - адно серабро. Кожны прызёр атрымаў медаль, кубак, падарунак і грашовы сертыфікат.

У нядзелю ў "Раўбічах" юныя біятланісты разыграюць медалі ў мас-стартах і змешаных эстафетах. У праграме 15 лютага дзевяць гонак, першая з якіх стартуе ў 9.00, заключная - у 14.00. Рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба праводзяцца з 2007 года.-0-
Фота Андрэя Сіняўскага