Фота з архіва
13 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па аграрных пытаннях пройдзе ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі 19 лютага ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сходу.
"Парламентарыі абмяркуюць ход падрыхтоўкі сумесных праектаў Саюзнай дзяржавы "Інтэлектуальная ферма-СД" (аўтаматызаваныя і рабатызаваныя рашэнні для малочнай жывёлагадоўлі) і "Садоўніцтва-СД" (рабатызаваныя сродкі для прамысловага садоўніцтва). Акрамя таго, члены камісіі разгледзяць ход распрацоўкі сумеснага праекта Саюзнай дзяржавы "Племянны агрэгатар: лічбавая платформа для буйнамаштабнай селекцыі буйной рагатай жывёлы", накіраванага на аб'яднанне даных з племянных гаспадарак, лабараторый і навуковых цэнтраў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі", - расказалі ў прэс-службе.
Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі, Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расіі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.-0-